forion: (Gargoyle)
forion ([personal profile] forion) wrote2009-03-31 02:02 pm

Віно і хлеб

Як ні дзіўна, дагэтуль няма нават тэксту гэтай рэчы ў інэце. Зараз будзе. :)

Мроя - Віно і хлеб

Вільгаць шэрых сьцен і халодны цень,
Ды няпэўная туга,
Старажытны брук, дым заводзкіх труб,
Саслабелая рука...
За вакном відно, толькі ўсё адно
На душы цямрэчы сьлед.
У пакоі дым, мы ў вакно глядзім,
На стале віно і хлеб.

Заваконны край - індустрыйны рай,
Ды ў аблоках небакрай.
Пакаёвы дым - шэры дым нуды,
Шэры пах былой бяды.
Не шукай шляхоў, каб вярнуць ізноў
У мінулае білет.
Ёсьць у нас з табой паўцьмяны пакой,
На стале - віно і хлеб.

Глыток віна і луста хлеба -
Мая надзённая патрэба.
Глыток віна і луста хлеба -
Зямлі і неба дар!

Не кажы пагроз ды ня лай свой лёс,
Я пакуль што не сасьлеп!
Час даўно прысьпеў - будзе новы сьпеў,
Покуль ёсьць віно і хлеб!

Глыток віна і луста хлеба -
Мая надзённая патрэба.
Глыток віна і луста хлеба -
Зямлі і неба дар!

Глыток віна і луста хлеба -
Чароўны дар зямлі і неба!
Глыток віна і луста хлеба -
Мой найкаштоўны скарб!

Аўдыё (4,69 Мб)