forion: (Mucha)
10.12.2013 в 11:02
Пишет Atanvarnie:

нет, надо все-таки
А запилю-ка я кулстори о власти в республике Б.

В 2010 году, когда я поступила на первый курс, должны были состояться очередные выборы — нет, извините, очередное переизбрание президента республики Б. Голосование назначили на 19 декабря.
В начале декабря заместитель декана по учебно-воспитательной работе несколько раз вызывал к себе в кабинет моих одногруппниц и настойчиво уговаривал их проголосовать досрочно. Это могло как произойти в перерыве между парами, так и на любой паре. Вызывали только иногородних — на них можно было надавить, пригрозив потерей места в общежитии. После занятия заместитель декана по учебно-методической работе звонил в общежитие и повторял уговоры.

Для чего бы так ни делалось — ради подтасовки результатов или по каким-то иным причинам — но это напрямую противоречило Конституции республики Б.

Статья 65. Выборы являются свободными: избиратель лично решает, участвовать ли ему в выборах и за кого голосовать.
Подготовка и проведение выборов проводятся открыто и гласно.
Статья 68. Голосование на выборах является тайным: контроль за волеизъявлением избирателей в ходе голосования запрещается.

Надо сказать, оба заместителя декана были мужчинами. У нас вообще посты занимают все больше мужчины, а работают обычно женщины. (Поправка: значительный пост будет дозволено занять такой, которая скажет, что женщинам следует не протестовать на площади, а сидеть дома и варить борщ. Это удобно для ее высокого окружения, верно?)
Итак, сорокалетние преподаватели-филологи несколько дней подряд оказывали психологическое давление на восемнадцатилетних девушек-студенток. Ради того, чтобы угодить чужой власти и сохранить свою собственную. После окончания выборов один из этих преподавателей читал нам лекции по литературе, подолгу рассуждая о красоте и величии моральных принципов, отраженных в произведении такого-то автора. Вообще откровенно пафосно рассуждая о красоте и величии.
Я не могла его слушать.

Допускаю, что у заместителей декана был тяжелейший выбор: предать нас, своих студентов, или лишиться занимаемой должности. Они выбрали предательство. Все нормально. Я благодарна за окончательное избавление от иллюзий, касающихся "взрослого" мира, иерархии его ценностей и роли "мужчины-защитника" в нем. Без них гораздо лучше.
Но с тех пор я не могу сказать ни одного доброго слова о своем факультете, сколько бы замечательных, незапятнанных преподавателей там ни работало. И я очень хорошо понимаю теперь, отчего люди вообще выходят на площадь. Дело не только в национализме, патриотизме, желании сыто есть и сладко спать. Если людей доводят до открытого сопротивления, то в первую очередь они протестуют против— как там говорил Бараньчак? — лжи, насилия и несправедливости со стороны властей. Против того, чтобы власти и дальше лгали им, насиловали их, были несправедливы с ними.

Вы можете этого не понимать, если лично вас или ваших друзей не касались ложь, насилие и несправедливость.
Но, пожалуйста, не оскорбляйте тех, кто протестует.
Потому что вы не понимаете.
Не понимаете.

Дай-то Бог, чтобы вы никогда не почувствовали себя преданными.

URL записи

19.12

2011-12-20 18:18
forion: (Default)
Трындзец reloaded. Год прайшоў… «Тот самый вкус! — Тот самый слон!» (с)

http://toxaby.livejournal.com/540769.html
http://minsk-by.livejournal.com/7718326.html
http://femen.livejournal.com/184490.html

No comments, бо акрамя мату няма чаго дадаць.
forion: (Hands)
Originally posted by [livejournal.com profile] adelka at Тэрмінова! 21.02 - Збор грошай на кампенсацыю стратаў па крымінальных справах аб масавых беспарадках
На судзе па справе Парфянкова грамадзянскім істцом былі агучаны лічбы стратаў з-за так званага "пагрому" Дома Ўрада. Заамест раней шырока агучаных 30 мільёнаў, грамадзянскі іск прад'яўлены на 14 мільёнаў (і гэта па шкле і дзьвярах разам з нейкімі трубамі (нехта выламваў трубы?), якія, напэўна, заўгас вырашыў пачыніць пад шумок). Гэта ўся страта па ўсіх тых, хто вінаваціцца ўва ўдзеле ў масавых беспарадках!

На мінулым тыдні прадстаўнікі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзідэнта, якое валодае Домам Ураду, у прысутнасьці журналістаў на пытаньне: Калі грамадянская ініцыятыва ўнясе гэтыя грошы ў пагашэньне ўсіх стратаў дзяржавы, ці адзавуць яны свой грамадзянскі іск у крымінальным працэсе супраць абвінавачаных, адказалі, што пры ўнясеньні кампенсацыі за страты - адзавуць.

Неабходна пагасіць гэтыя "страты" каб на працэсах адвакаты маглі таксама казаць, што абвінавачаныя страту пагасілі і гэта было дадатковым аргументам на карысьць таго, што абвінавачаньні мусяць быць зьнятыя. Неабходна зрабіць гэта вельмі тэрмінова - да аўторка, калі пачынаюцца суды над наступным абвінавачанымі (двума грамадзянамі Расеі, а потым хутка - над Сашай Атрошчанкавым), каб у судзе грамадзянскі іск ім не прад'яўлялі.

Мы маем амаль палову неабходнай сумы, таму зьвяртаемся да тых, хто салідарны з палітычнымі вязьнямі, іх сем'ямі і неабыякавы да таго, што адбываецца ў краіне:

ЗАЎТРА з 10 да 20 па адрасе Машэрава 8
ахвяраваць на кампенсацыю стратаў дзяржавы каб грамадзянскія іскі былі адазваныя/не пададзеныя.
Таксама па пытаньнях можна зьвязацца са мной + 375 29 395 73 99 Дар’я

можна пад'ехаць да мяне сеньня ўвечары, бо справа тэрміновая - у нас суткі да пачатку наступнага суда на збор і ўнясеньне грошай.

Пры ахвяраваньні Вы можаце пакінуць свае каардынаты – калі грошы не прыймуць або зьбярэцца болей за патрэбнае – мы вернем Вам іх, або па Вашым жаданьні накіруем на дадатковую дапамогу семьям зьняволеных.

Вялікая просьба паўдзельнічаць у гэтай тэрміновай і важнай справе, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю. Дзякуй!

forion: (Default)
Оксана Челышева @ novayagazeta.ru

«Последние несколько дней официальный Минск активно занимается перетасовыванием собранной им колоды дел – как административных, так и уголовных – по событиям 19 декабря. Одни обвиняемые освобождаются под подписку о невыезде, в то время как общее число фигурантов дела об «организации и участии в массовых беспорядках» увеличивается.

28 января, из следственного изолятора КГБ неожиданно вышла Наталья Радина, журналист Хартии 97. Накануне ночью под подписку о невыезде был отпущен Владимир Кобец, руководитель избирательного штаба Андрея Санникова. Также стало известно, что сегодня возобновились следственные действия в отношении Владимира Некляева. Казалось бы, чему радоваться, но для соратников Некляева и его семьи – это радость: впервые с 29 декабря с ним смог встретиться адвокат. Адвокат Некляева Тамара Сидоренко сообщила "Белорусскому партизану" о том, что Некляев "жив, здоров, выглядит неплохо".

Read more... )

Общее количество обвиняемых на данный момент составляет уже 37 человек. Белорусские правозащитники говорят о начале второй волны репрессий. В первую очередь она связана с тактикой запугивания уголовными преследованиями тех ранее административно-задержанных, которые отказываются являться «на беседы» в КГБ и отделения милиции без повестки. При этом от слов правоохранители уже давно перешли к делу.

Read more... )

Зафиксированы и другие способы преследования. Правозащитная организация «Весна» сообщила о жительнице Мостовского района Белоруссии Елене Давидович, которой местная администрация угрожает лишением родительских прав. У Елены, активистки БХД, двое детей – пятилетняя дочь и годовалый сын. Сама Елена считает, что поводом для угроз стали ее деятельность по наблюдению за выборами, а также подписание в числе других активистов жалобы на районную администрацию. Жалоба касалась организованной местными чиновниками встречи участников предвыборного автопробега "За Беларусь!", организованного некими россиянами с целью агитации за Лукашенко.

Read more... )

+ КДБ зьмяніў меру стрыманьня ў адносінах да Ірыны Халіп, Уладзімера Някляева і Сяргея Вазьняка.

+ Праз некалькі хвілін па вызваленьні Натальля Радзіна дала інтэрвію для Радыё Свабода.
forion: (Default)
Сьпіс затрыманьняў/допытаў/ператрусаў за месяц пасьля выбараў (вядома, няпоўны, але й так «внушаеть»).

?

2011-01-23 22:13
forion: (Ostrich)
Паказалі (ня выразалі) навіны РТР пра Беларусь. У якім лесе што здохла?
forion: (Rain)
І ўчора ж была акцыя насупраць КДБ, а потым ля Чырвонага касьцёлу. Гэбісты затрымалі 22 чалавекі, 20 потым адпусьцілі, астатнім двум сёньня прысудзілі штрафы.
forion: (Roses)
Адкрыцьцё Выставы Салідарнасьці прайшло без перашкодаў ды сабрала шмат народу. З фатаграфіяй у мяне неяк ня вельмі заладзілася, але што маю, тым падзялюся. :)



36 шт. з камэнтарамі )

Яшчэ шмат фота зьявіліся ў розных незалежных СМІ (праўда, ў некаторых зь іх таксама можна даведацца пра «выступ былой вязьніцы» (якая зараз, напэўна, стала дзіцячым садком) ды пра тое, што Умбэрта Эка напісаў новую кнігу «Рэцыдывісты» :)))).
http://generation.by/doc14-472.html
http://www.svaboda.org/content/article/2281472.html
http://nn.by/?c=ar&i=49217
http://euroradio.fm/by/1465/reports/60270/
http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=33850&sn_cat=39
http://labadzenka.by/?p=12172#respond
І яшчэ там [livejournal.com profile] manivid з фоцікам бегаў, напэўна, лепшыя здымкі ў яго будуць. :)

Выстава будзе працаваць да канца студзеня, камэру ў наступную суботу разьбяруць.
forion: (Hands)
Вернікі заклікаюць абвесціць 19 студзеня Днём малітвы за палітычных вязняў



«Браты і сёстры!

Амаль месяц мінуў з часу жорсткага разгону мірнай акцыі і масавага збіцця грамадзянаў на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Жыццё многіх пацярпелых вяртаецца ў звыклую каляіну, а фізічныя і душэўныя раны загойваюцца.

Але па-ранейшаму не дае спакою той факт, што многія нашы суайчыннікі працягваюць знаходзіцца ў турмах. Не менш за 45 чалавек маюць статус абвінавачаных альбо падазраваных у крымінальнай справе аб “масавых беспарадках”. Ім пагражае тэрмін зняволення да 15 год. Яшчэ дваім палітычным актывістам прад’яўлена абвінавачанне за быццам бы здзейсненае хуліганства.

Відавочна, што большасць з тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, не здзяйснялі аніякіх гвалтоўных дзеянняў. Аднак у несвабоднай краіне не даводзіцца спадзявацца на аб’ектыўнае судовае разбіральніцтва.

Мы, хрысціянскія вернікі, перакананыя, што “вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага” (Якуба, 5:16). Таму заклікаем Вас маліцца за тых, хто церпіць несправядлівы пераслед за свае перакананні.

Мы прапануем абвясціць дзень 19 студзеня, калі спаўняецца месяц ад часу сумных снежаньскіх падзеяў, агульнабеларускім днём малітвы за палітычных вязняў.

Мы заклікаем вас, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, аб’яднацца ў гэты дзень у малітве за тых, хто несправядліва знаходзіцца за кратамі. Няхай кожны, хто мае магчымасць, звернецца да святароў і пастараў з просьбай правесці ў цэрквах малітвы за палітычных вязняў у гэты дзень альбо ў бліжэйшую да гэтага дня нядзелю - 23 студзеня.

З павагай,

Хрысціянскія вернікі Беларусі»
forion: (Default)
Мы ўжо зь М'янмай сябруем, аказваецца. Ну калі, калі ўжо Паўночная Карэя, га?

«За 11 месяцев 2010 года объем торговли между двумя странами составил $1,4 млн., в том числе экспорт из Беларуси - более $1,3 млн. (шины, изолированные провода, кабели, гидразин), импорт из Мьянмы - $27,2 тыс. (одежда, сушеные овощи).»

«Что ни просит — он в гостях!
Все неси ему в горстях!
Чай, у нас нехватки нету
Ни в фарфоре, ни в гвоздях?
Коль лосось ему претит,
Пусть он жрет чаво хотит.
Глядь, на сытый-то желудок
И царевну совратит!..» (c)
forion: (suspicious)
Ермошину номинировали на премию «Сексист года-2010». Где она одержала блистательную победу, набрав в честном голосовании больший процент голосов, чем она сама приписала сами-знаете-кому. :)) Получит теперь кастрюлю для борща. Надеюсь, дырявую. :)
forion: (Fist)
Выпісалі, называецца, дзяўчыну са шпіталю. «Бытавая траўма», угу. Пэўна, сама выпадкова пабілася цягам некалькіх хвілін аб звычайную пабытовую дубіну.

Вось каму трэба (як мінімум) забараняць па эўропах езьдзіць — вось гэтым клятым гіпакратам, якія замоўчвалі зьвесткі пра пацярпелых, аддавалі людзей з траўмамі ў суды й турмы, а зараз пішуць ілжывыя заключэньні.
forion: (Default)
У той час, як у Эўрапарламэнце абмяркоўваюць Беларусь,…
http://www.svaboda.org/content/article/2273739.html

…зь Беларусі не выпускаюць сваякоў палітвязьняў,…
http://nn.by/?c=ar&i=48892
http://nn.by/?c=ar&i=48886
http://nn.by/?c=ar&i=48834

…працягваюцца ператрусы, затрыманьні й суды,…
http://www.svaboda.org/content/article/2274433.html
http://nn.by/?c=ar&i=48899

…а беларускія амбасады ў той самай Эўропе бессаромна распаўсюджваюць хлусьню.
http://www.svaboda.org/content/article/2272771.html
http://nn.by/?c=ar&i=48838

І гэтыя людзі запрэшчают мне кавыраць ў насу закрылі «Аўтарадыё». За «экстрэмізм».
http://nn.by/?c=ar&i=48860

З.Ы. Выступ Евы Някляевай у Эўрапарламэнце.
http://www.youtube.com/watch?v=YN_o10ut3mE
forion: (Carrot)
Беларускія каталікі склалі ліст да біскупаў. Падпісацца можна да раніцы 13 студзеня.
forion: (Default)
Михаил Ковальков: «На Окрестина – не санаторий, но никто не ныл и не плакал» (там и про Площадь, и про настроения в стране — рекомендуется русскоязычным, «сущим в танке далече» :)).
forion: (Default)
Як выглядаюць камэры на Акрэсьціна (стары корпус). Фота зробленыя некалькі год таму, з таго часу там наўрад ці стала лепей, хутчэй наадварот.
forion: (Chuchu)
Кансьпіратар беларускі (2005 г., адаптавана пад беларускія ўмовы)
Mały konspirator (польская класіка)
Как быть свидетелем (савецкая класіка)
forion: (Rain)
Вось ад каго «ратавалі планэту» нашыя адважныя «касманаўты» са шчытамі й дубінамі.

forion: (Chuchu)
«Царкоўнае слова» надрукавала лісты вернікаў у сувязі з 19.12 (адпіску зь епархіі ў канцы можна не чытаць, важней тое, што ў пачатку).

糞!

2011-01-10 12:39
forion: (Default)
Управу БНФ закрываюць. Помсьцяць людзям за салідарнасьць, гады.

Тым часам ператрусы й затрыманьні працягваюцца, доблестныеЪ органыЪ ня робяць перапынкаў нават на Раство (1, 2). І па крымінальных справах усё множацца падазраваныя й абвінавачаныя…

А Лукашэнка тым часам сябруе зь Нігерам і ЦАР. Цікава, чаму не адразу з КНДР?..
forion: (Hands)
БНФ распачынае кампанію паручальніцтва за палітзьняволеных:
http://ja000.livejournal.com/242444.html — што гэта такое і з чым яго ядуць;
http://ja000.livejournal.com/242444.html — узоры хадайніцтваў для кожнага зь вязьняў.
forion: (Carrot)
Шукаў у Гугле вярцеп, а знайшоў… тое, што знайшоў. ;))

forion: (Hungary)
Учора ўвечары й сёньня зранку ўсе менскія прыходы патруляваў спэцназ.
Сёньня мітрапаліт падараваў Лукашэнку ікону Яна Хрысьціцеля.
Тым часам па АНТ паказалі «Цара» Лунгіна.
forion: (Hands)
Originally posted by [livejournal.com profile] arlona at Дапамога пацярпелым (дапоўнена)

Паўтор, але гэта важна.

Распаўсюдзьце, калі ласка, яшчэ раз як найшырэй наступную інфармацыю, адрасаваную для нашых сядзельцаў. Пасьля 29-га, калі абвестка была запушчаная ў інтэрнэт-прастору, з турмаў павыходзіла багата людзей. І не да ўсіх (з аб'ектыўных прычынаў) яна змагла патрапіць. Акрамя таго, тут ёсьць некаторыя ўдакладненьні.

Калі маеце магчымасьць, пастаўце абвестку таксама  ў facebook, вконтакте ды іншыя сацыяльныя сеткі.

******************************
Паважаны сябра! Вітаем цябе на свабодзе!

Калі ты быў арыштаваны, да цябе ўжываліся рэпрэсіі ў зьвязку з падзеямі 19.12.2010, ты можаш зьвярнуцца па дапамогу ў наступных пытаньнях:

- Грашовая кампэнсацыя аплаты сутак (за ўтрыманьне ў турме), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненьнем, цяжкім становішчам, іншае:
Дапамога вязьням на Ўправе БНФ, г.Менск, пр.Машэрава (былая вул.Варвашэні) д.8, тэл. (017) 284 50 12, (029) 685 52 39, (029) 651 61 27, (029) 378 69 05, з 10:00 да 20:00 у працоўныя дні. Калі вы жывеце па-за Менскам і з паважных прычынаў можаце прыехаць толькі ў выходныя - тэлефануйце на мабільныя нумары.

Пры сабе трэба мець копію пастановы суда аб адміністрацыйным парушэньні, квітанцыю на аплату ўтрыманьня. Калі вы не атрымалі копіі пастановы - трэба ехаць у адпаведны суд, ісьці ў канцылярыю і там яе забраць.

- Юрыдычная дапамога, штрафы, дапамога ў сувязі з крымінальным перасьледам:
Праваабарончы цэнтар “Вясна” (017) 331 08 44, (029) 687 51 29.

- Дапамога пры адлічэньні студэнтаў, юрыдычная і мэдычная дапамога:
ГА “Рух за свабоду” і камітэт “Салідарнасьць”: (017) 280 88 63, (029) 917 96 26, (029) 875 15 42.

- Юрыдычная дапамога па працоўным праве (звальненьні з працы, ціск на працы):
Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП: (017) 292 46 51, (029) 316 97 24.

Таксама глядзі інфармацыю на сайце http://www.help.roh-roh.net/ і далучайся да распаўсюду інфармацыі і дапамогі вязьням.

Ганарымся Табой!

forion: (Default)
http://zmagarka.livejournal.com/1130977.html
«Знакомому человеку (простой участник акции, не известный активист оппозиции) на номер оператора МТС позвонили из отдела по борьбе с организованной преступностью и пригласили на беседу на тему "Почему ваш мобильный телефон находился в определённое время в определённом месте".

придумайте хорошие правильные легенды, как вы выходили из метро, шли на вокзал, в магазин, хотели зайти в кафе на проспекте Скарыны (но они были закрыты) и т.п., обязательно предупредите родных и друзей, скорее всего, будут проверять. не нужно говорить, что вы участвовали в акции, даже если ваши собеседники будут утверждать, что "всё о вас знают".

думаю, особого смысла оттягивать "беседу", если кому вдруг найстойчиво и методично будут звонить и приглашать на встречу, нет. но как хотите, конечно. внимание! без повесток, полученных лично, никуда никто на беседы ходить не обязан. требуйте повестку, это закон. по телефону, соответственно, тоже ни на какие вопросы вы отвечать не обязаны - мало ли кто звонит, может хулиганы.

UPD: как вариант - вообще не поднимать некоторое время незнакомые номера.

если вдруг кому тоже звонили, сообщите, пожалуйста. журналисты прочитают и дадут информацию на свои ресурсы.

UPD: в комментариях подтверждают факт обзвонов на МТС. скажите, пожалуйста, звонили ли на другие кампании? (Нокціс, вам тэлефанавалі? адкуль інфа пра нумары ГУВД?)

UPD: Вось што напісаў у «Нашу Ніву» адзін з чытачоў: «Сегодня позвонили из ГУВД и спросили, был ли я на площади 19-го? После моего утвердительного ответа попросили прийти завтра в участок». http://nn.by/?c=ar&i=48490

UPD: Што рабіць, калі вас выклікалі «пагутарыць пра Плошчу» - http://nn.by/?c=ar&i=48505»
forion: (Hands)
Originally posted by [livejournal.com profile] arlona at Выстава салідарнасьці

«Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас узяць удзел у падрыхтоўцы выставы, прысьвечанай нашым героям - арыштаваным і пацярпелым 19 сьнежня 2010 г., а таксама той хвалі салідарнасьці, якой Беларусь яшчэ ня ведала. Хочацца, каб нашыя несправядліва асуджаныя пабачылі, як гэта было.

На выставе будуць прадстаўленыя фоты таго, як адбываўся збор рэчаў і ахвяраваньняў, падрыхтоўка перадачаў, а таксама паштоўкі, якія ня змогуць дайсьці да сваіх адрасатаў праз пошту (бо іх больш, чым арыштаваных, і незаўжды магчыма было іх выслаць, а хочацца тым ня менш, каб яны не засталіся непрачытанымі – яны шчырыя, эмацыйныя і, нярэдка, мастацкія) ды многае іншае.

Мы просім вас несьці свае экспанаты: малюнкі, ручныя мастацкія вырабы, іншыя рэчы, што могуць мець сымбалічны сэнс. А калі вы былыя сядзельцы – прыносьце свае турэмныя творы, запісы ды дзёньнікі! Прымаем іх да 15 студзеня.

Апроч гэтага вы можаце напісаць словы ўдзячнасьці і падтрымкі на нашай «Дошцы салідарнасьці».
Выстава будзе разьмешчаная з 19 студзеня ў памяшканьні на вул. Машэрава, 8, штаб-кватэра БНФ. Плянуецца ўрачыстае адкрыцьцё. Сачыце за абвесткамі. Дзяліцеся сваімі ідэямі!

Давайце разам зробім нашым героям прыемны падарунак на знак нашай удзячнасьці!

Кантактныя тэлефоны: (29) 6516127, (29) 3786905, (29) 6855239»
forion: (Rain)
Пра Плошчу:

http://222.by/ya-byl-na-ploshchy-gollivud-s-nami
«Мои родные, друзья, шапочные знакомые - если их мнения чего-то значат и стоят - знают, что я никогда не был оппозитом: всегда подчёркивал в этой стране, что я русский, никогда не любил ультраправых националистов любого толка, всегда был консервативен во всём, что касается политики. Лозунгов не кричу, ни одной политической формации в этой стране не симпатизирую. Вам наплевать? Я вас понимаю. Но я был на Плошчы и видел то, что там происходило, своими глазами. Вы прочитаете и услышите ещё очень много, так уделите же и моим словам толику времени.»

Пішуць/распавядаюць тыя, хто ўжо на волі:

http://ribafishka.livejournal.com/139184.html
«Картину я увидела следующую: сотрудники милиции запихивают на заднее сиденье легковой милицейской машины женщину, из машины торчат только её ноги, вытащить женщину стараются люди, при этом менты пытаются закрыть дверь, ломая ноги пассажирке. Люди кричат, менты бьют. Я в этот переполох лезть не стала, решила цивилизованно расспросить милицию, что происходит и почему людей задерживают, также спрашивала у сотрудников их документы. Ничего толком мне не ответили, а потом затащили в автозак.»
UPD. http://ribafishka.livejournal.com/140008.html — працяг.

http://sini-dzik.livejournal.com/35192.html
«Прыехалі на Акрэсьціна а 1-й гадзіне ночы. Паколькі народу прынялі "выше крыши", то яшчэ недзе з гадзіну тупа стаялі ў невядомасьці, я недзе з паўгадзінкі кімарнуў. Потым нарэшце пачалі выводзіць і заганяць у ЦЫП (цэнтар ызаляцыі правапарушальнікаў), там ужо народ стаяў уздоўж сьценаў тварам да сьцяны, канешне, рукі за сьпіну. Загналі нас, здаецца, на трэці паверх, бо калідоры ўсіх паверхаў былі забітыя. Такім макарам адстаялі да раніцы. За гэты час два чалавекі, што я бачыў, абамлелі і іх вынесьлі пад рукі. Прыехала скорка і пару чалавек з моцнымі пераломамі забралі ў бальнічку.»

http://euroradio.by/by/1448/reports/59264/
«Хтосьці святкаваў на Нямізе дзень нараджэння, выйшлі пакурыць. Імянінніку далі 15 сутак, двум сябрам – па 10. Адзін чалавек чакаў таксі проста, дырэктар лагістычнай кампаніі, ён усё хваляваўся, як там яго бізнэс без яго. Адзін ішоў з нотамі з філармоніі, хтосьці з крамы ішоў з яйкамі, хлебам і алеем, другі – з памытай бялізнай у заплечніку. Узялі жанчыну, якая працуе снягуркай на новым годзе. Памятаю, у ізалятары на Акрэсціна яна казала: што ж вы са мной робіце, мне выступаць заўтра!»

http://belanews.ru/2011/01/02/11237/
«Милиционеры поступили хитро, они забрали не все деньги у арестованного, тем более, что все было внесено в протокол при изъятии вещей. Они вытащили у него только 3000 российских рублей из имевшихся 46 000. Жодино - небольшой город, зарплаты там у людей маленькие, для них и сто долларов - деньги.»

Трохі пра ўчора:

http://belapan.com/archive/2011/01/03/media_okrestina/ — аўтазакі-бусікі ўчора на Акрэсьціна (відэа)
http://www.svaboda.org/content/article/2266168.html — тыя, каго ўсё-ж такі адпусьцілі зь дзьвярэй (відэа)
http://by.milinkevich.org//news/data/ic_77/6681/ — жанчыны, якіх выпускалі на Скарыны (фота)
forion: (Hands)
Аказваецца, сёньня такі баявік з пагонямі адбываўся, а я ўсё прапусьціў. Эх, і чаму я ня ўмею машынаю кіраваць?.. А на Акрэсьціна, калі я туды дапоўз, ужо было ціха, гасьлі па адным вокны ў камэрах, а зь дзьвярэй выпаўзалі толькі супрацоўнікі «заведенія». За ўсю другую палову дня нікога празь дзьверы ня выпусьцілі… Тым ня менш, у тых, хто заставаўся пад сьценамі, настрой быў вельмі пазітыўны, нават нягледзячы на мароз. Калі я ўжо сыходзіў, пад'ехаў мікрааўтобус, які валанцёры апазналі як удзельніка таго самага «баявіку». Так што, можа стацца, ўвечары таксама кагосьці ў горад вывезьлі…

Паводле [livejournal.com profile] arlona, заўтра (ці ўжо сёньня), 4.01 на волю выходзіць адна дзяўчына са Скарыны-20, нехта з Акрэсьціна (сьпісы вязьняў, як бачым, зусім недакладныя былі, таму незразумела, хто там зараз застаецца…) і каля 20-ці чалавек з Жодзіна. Патрэбныя машыны, як заўжды.
forion: (Default)
http://anei-aka-kirian.livejournal.com/270386.html
«Ряд моих друзей сейчас сидит в тюрьме. В основном, по обвинению в массовых беспорядках (от 5 до 15 лет).
Они, несомненно, виноваты.
Федорук виноват в том, что вел воскресную школу и пел в церковном хоре.
Наста Палажанка в том, что выступила на митинге. И в том, что ей 20 лет, она девушка, наверное, тоже.
Дмитрий Дашкевич в том, что пошел выносить мусор, а по пути избил двух человек гвоздодером.
Кстати, все эти люди ходят в одну со мной церковь. Как-то совпало.»
forion: (Hands)
На заўтра патрэбныя вельмі шмат людзей і машын. У Жодзіна перадачы прымаюць толькі да 13, а завезьці туды трэба (прынамсі, хацелася б) цэлых 80 пакункаў. На Акрэсьціна ды на Скарыны таксама засталіся вязьні, і ім трэба нешта занесьці. Адначасова будуць адпускаць тых, каму далі 12 сутак — калі зноў пачнуцца фокусы з аўтазакамі, дык ізноў патрэбныя будуць машыны, каб адсочваць, куды павязуць людзей… Хто можа дапамагчы, тэлефануйце: 2845012, (29) 6516127, (29) 3786905.

І, хто можа, маліцеся за валанцёраў, за тых, хто з самага пачатку і дагэтуль цалкам аддае сябе гэтай справе, хто днюе й начуе на Ўправе альбо мерзьне пад сьценамі турмаў… Я ўжо не разумею, як гэтыя людзі ўвогуле трымаюцца на нагах — але пры гэтым з кожным разам бачыш у іх усё болей сьвятла ды жаданьня рабіць добрыя справы… «В нашем сердце огонь, озаряющий стороны света» — так, гэта пра іх. Хай жа апошні дзень гэтага году дзеля іх будзе плённым…
forion: (Rain)
http://pda.nn.by/fota/48295.html — як сёньня сустракалі затрыманых
forion: (Hands)
Карацей, міліцыя робіць усё магчымае, каб вязьняў на волі ніхто не сустрэў. Большасьць людзей з Акрэсьціна павывозілі аўтазакамі ды павыпускалі ў горадзе. Калі прасяклі, што валанцёры да іх «садзяцца на хвост», пачалі адразу па выезьдзе аўтазака перакрываць выезд мікрааўтобусамі (ня надта гэта ім дапамагло, але «осадок остался»). У Жодзіна таксама прыгналі тры аўтобусы, ехаць за імі не давалі даішнікі, людзям казалі, што павязуць на Ўсход, але завезьлі аж на Каменную Горку (дзякуй, што хоць не на польскую мяжу). На Скарыны, кажуць, тая ж фігня. У тых, каго усё-ж такі выпусьцілі на Акрэсьціна, былі разраджаныя мабілы. Як можа разрадзіцца за 10 дзён выключаная мабіла? Паўключалі загадзя, значыць, каб вязьні не маглі паведаміць, дзе іх выпусьцілі… Зьдзекуюцца, што тут яшчэ дадаць. :/ 31-га ды 3-га, напэўна, будзе тое ж самае…

Ну хоць тых, каго выпускалі на Акрэсьціна, сустрэлі належным чынам ды адвезьлі па дамох. Шмат прэсы было, бралі ў вязьняў інтэрвію. На ўмовы ўтрыманьня асабліва ніхто ня скардзіўся, прынамсі нараў усім хапала, ды нават банны дзень быў. Толькі ежу, вядома, не хвалілі, ды бліжэй да раніцы, казалі, халодна было ў камэрах. Кнігі ў перадачах, казалі, вельмі дапамаглі. З найбольшым абурэньнем узгадвалі тое, што было да суда: разгон, бясконцае чаканьне ў аўтазаках, зьдзекі міліцыянтаў…

Пакуль іх сустракалі, у разьбітым вакне старога корпусу ізноў зьявілася запіска. На гэты раз кагосьці віншавалі зь днём народзінаў. :)
forion: (Hands)
Зараз з Акрэсьціна людзей развозяць аўтазакамі па судах, каб немагчыма было іх сустрэць! Патрэбныя валанцёры з машынамі, каб адсочваць тыя аўтазакі! Што робіцца на Скарыны ды ў Жодзіна — увогуле невядома, калі ёсьць інфа — паведамляйце! 284 50 12, 651 61 27, 378 69 05. (via [livejournal.com profile] arlona)
forion: (Hands)
Заўтра пасьля 23:00 павінныя выйсьці на свабоду больш за 300 затрыманых.
«Людей будут выпускать вечером в 3-х местах: на 1-м переулке Окрестина, 36; Скорины, 20; г.Жодино, ул. Советская 22-а (туда едут автобусы, но нужны машины и встречающие). На встречу девчонок на Скорины, 20 просьба нести букеты цветов, да и всем остальным тоже. Еще можно бенгальские огни (но не надо петард). И нужно чтобы люди были во всех трех местах и встречали освобожденных. Координацией кого и где выпускают, количеством машин занимаются на управе: 8-017-284 50 12.»

UPD. http://www.svaboda.org/content/article/2261609.html: «Ведаю, што з Акрэсьціна будуць вызваляць, пачынаючы з 9 вечара, а з Менскага раённага ізалятара, пачынаючы з 10 прыблізна. Прынамсі а 10.30 будуць вызваляць маю сяброўку, гэтак сказаў дзяжурны. Але ў Жодзіна такую інфармацыю адмовіліся паведамляць у прынцыпе.»

(Па гэтай жа спасылцы распавядаюць тыя, каго ўжо выпусьцілі. Неяк там зусім пагана, нават у параўнаньні з 2006-м…)
forion: (Hands)
http://arlona.livejournal.com/81989.html

«Сёньня да нас на Машэрава зайшоў хлопец Адам, якога пазаўчора выпусьцілі з Жодзінскга ІЧУ. Распавядаў пра ўмовы ўтрыманьня, нечалавечае абыходжаньне і зьдзекі. Нічога ня еў гэтыя дні, ня мог нават глядзець на тое, што і як прыносяць (бразгалі на падлогу). Перадачкі дапамаглі ня зьмерзнуць і мець усё неабходнае пры сабе. Каб зусім не адчуваць сябе жывёлай. Пакутуе на бяссоньніцу, бо ўвесь час сьняцца жахі. Але трымаецца даволі бадзёранька. Выглядаў уражаным, калі пабачыў, колькі людзей прыходзіць на Ўправу дапамагаць зьняволеным. Узрадаваўся, прачытаўшы паштоўку са словамі падтрымкі і ўдзячнасьці, якую хтосьці падпісаў для невядомага героя (Прыходзьце на Машэрава падпісваць!).

Прынёс каля 50 лістоў ад зьняволеных родным. Нягледзячы на вобшук пры вызваленьні, удалося пранесьці гэты каштоўны багаж. Не маглі ўтрымацца, каб троху не пазазіраць у лісты, калі ўкладалі іх у канвэрты. Вельмі кранальна. І ніякіх саплей. Нашыя вязьні - малайцы!»

+

2010-12-27 17:12
forion: (Carrot)
http://flying-bear.livejournal.com/1085757.html (via [livejournal.com profile] morreth)

ИЗ НОВОСТЕЙ

По сообщениям из Вифлеема, группа младенцев
Пыталась организовать в городе беспорядки.
Спокойствие восстановлено. Виновные понесли
Заслуженное наказание. Так называемые волхвы,
Распускающие злонамеренные слухи о рождении
Так называемого Царя Иудейского, объявлены
В международный розыск. На сайте Его Величества
Выложены новые материалы о молодежной политике.
Опрошенные нами эксперты единодушны в оценках:
Имя Его Величества Ирода останется в веках.

Profile

forion: (Default)
forion

July 2017

M T W T F S S
     12
3456789
10111213141516
17 181920212223
24252627282930
31      

Syndicate

RSS Atom

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated 2017-09-26 01:46
Powered by Dreamwidth Studios