2006-03-02
Перадвыбарнае
2006-03-02 14:16КДБ Беларусі раскрыў беларусамасонскую перадвыбарную змову
Вось ёлупы, усім жа даўно вядома, як усё будзе. А будзе ўсё зусім ня так. Проста 19 сакавіка ў горад будуць дастаўленыя па Сьвіслачы 4 танкеры бульбы ў мундзірах, якая потым будзе распраданая на Кастрычніцкай плошчы па 20 рублёў кілаграм. Акцыю фінансуюць Усама бін Ладэн ды Далорэс О'Рыярдан з уласных кішэняў. У тую бульбу будуць уведзеныя невядомыя навуцы мутагены, ад якіх у людзей вельмі хутка вырастаюць рогі, капыты ды нацыянальная сьвядомасьць. Кіраўніцтва краіны гэта ўсё ўбачыць, спужаецца ды здохне. Мітрапаліт Філарэт пяройдзе ва ўніяцтва ды ўзьвядзе Аляксандра Кульлінковіча на імпэратарскі трон. Казулін ды Мілінкевіч атрымаюць па футры з царскага пляча, а ўсе астатнія — па вядру клімавіцкага бальзаму ды рэшткі кіраўніцтва на закуску. Будзе вялікае сьвята з паказам дрэсіраваных амапаўцаў і лукамольцаў, у канцы якога адбудзецца вялікі салют са стратэгічнай зброі ў бок Масквы й Варшавы. І наступіць дэмакратыя.