2006-03-21

forion: (Mucha-r)
Можаце выдаляць з фрэндаў — я ня там. Учора — 5 гадзінаў на сувязі, калі ўсё скончылася, настрой быў неблагі, але я чамусь хутка адрубіўся. Зранку, адразу, як устаў — поўная дэпра плюс нейкая хрэнь з жыватом. Выскачыў хутка з дому, ды толькі ў мэтро зразумеў, што не экіпіраваны ніхрана... Увесь дзень трэсла ды ірвала на кавалкі, на працы — ніводнага радку коду, да думак аб плошчы пачала іншая муць прымешвацца... У выніку не пайшоў. Па тэлефоне дазнаўся, што 5 тысяч было, — трохі спакайней... Паглядзеў апошняга Таркоўскага, актуальна... І вось сяджу зараз, пялюся ў [livejournal.com profile] minsk_news ды ізноў валасы рву... Сёньня ў нэце начаваць ня буду, а заўтра буду разумнейшы ды паспрабую ўвечары прабіцца на месца падзеяў (калі падзеі яшчэ будуць).

Profile

forion: (Default)
forion

July 2017

M T W T F S S
     12
3456789
10111213141516
17 181920212223
24252627282930
31      

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated 2025-10-04 14:32
Powered by Dreamwidth Studios