2006-07-05
Наваградскае (дэталі)
2006-07-05 23:40Пара дадатковых рысаў да рэпартажу
tanya_grace. Па-першае,
szkaliar, вядома ж, быў не з шатляндскай валынкай, а з нармальнай беларускай дудой. :) Зрэшты, для мясцовых жыхароў апоўначы сапраўды ніякай розьніцы, напэўна, не было. %) Па-другое, украінскі гурт, пад які танчыла ўся плошча, зваўся «Бурдон». Гралі сапраўды цудоўна — украінскія песьні, сярэднявечныя тэмы, балканскія й вугорскія мэлодыі памерам хрэн-ведае-колькі фіг-ведае-якіх... Калі пасьля іх выйшлі «Drolls», плошча была ўжо паўпустая — народ увесь пападаў на навакольныя газоны. :) Тым ня менш яны таксама аддудзелі на пяць. ;) Сказалі, што зьбіраліся прывезьці нейкую пастаноўку па матывах вагантаў, але адзін з удзельнікаў захварэў, таму ой. :( Затое астатняе, паўтаруся, атрымалася выдатна. Пачуў адну мэлодыю, якую раней чуў у выкананьні In Extremo («Macht und Dummheit», здаецца) — «дрользы», па-мойму, лепей. :) Што да турніраў, дык на коньнікаў мы спазьніліся й былі непрыемна ўражаныя забеларускай папсой, якую пачаль круціць на месцы правядзеньня баёў пасьля іх заканчэньня. :-\ Затое на замчышчы, дзе адбываўся пешы турнір, гучалі выключна легенды сусьветнага power/sympho metal. =) Выбіраліся мы з Наваградку разам з
manivid і
szkaliar аўтаспынам — і ледзь не застопілі «хуткую дапамогу». %) Сонца было на захадзе, мы йшлі на ўсход, бачым — нейкі мікрааўтобус ідзе, што за ён — не разабраць... Спыняемся, галасуем, ён паўз нас праязджае, глядзім — чырвоны крыж... Я кажу: «Ня так мы яе стопілі — трэба было пасярод дарогі стаць». :)) Урэшце застопілі машыну адразу да Менску. А на наступны дзень у Наваградак езьдзіла мая стрыечная сястра, якая дзеля гэтага з Масквы прыехала. Расказала, як мянты падчас бітвы ў людзей на трыбунах бела-чырвона-белыя сьцягі адбіралі — і аднаго зь іх у гэты сьцяг ветрам загарнула. :))
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
Пролезли «по блату» к мощам Иоанна Крестителя. Когда уже оказались внутри храма, стало понятно, что именно мы потеряли: на вспоминание всех, о ком надо помолиться, остались какие-то две-три минуты... :( Надеюсь, что всё-таки вспомнил тех, кому это больше всего было нужно. ;) Но, конечно, 5-часовую очередь на жаре я бы сейчас едва ли отстоял. Скорее бы уже в Черногории до того самого монастыря прокатился. ;)