2011-01-17

forion: (Hands)
Вернікі заклікаюць абвесціць 19 студзеня Днём малітвы за палітычных вязняў



«Браты і сёстры!

Амаль месяц мінуў з часу жорсткага разгону мірнай акцыі і масавага збіцця грамадзянаў на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Жыццё многіх пацярпелых вяртаецца ў звыклую каляіну, а фізічныя і душэўныя раны загойваюцца.

Але па-ранейшаму не дае спакою той факт, што многія нашы суайчыннікі працягваюць знаходзіцца ў турмах. Не менш за 45 чалавек маюць статус абвінавачаных альбо падазраваных у крымінальнай справе аб “масавых беспарадках”. Ім пагражае тэрмін зняволення да 15 год. Яшчэ дваім палітычным актывістам прад’яўлена абвінавачанне за быццам бы здзейсненае хуліганства.

Відавочна, што большасць з тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, не здзяйснялі аніякіх гвалтоўных дзеянняў. Аднак у несвабоднай краіне не даводзіцца спадзявацца на аб’ектыўнае судовае разбіральніцтва.

Мы, хрысціянскія вернікі, перакананыя, што “вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага” (Якуба, 5:16). Таму заклікаем Вас маліцца за тых, хто церпіць несправядлівы пераслед за свае перакананні.

Мы прапануем абвясціць дзень 19 студзеня, калі спаўняецца месяц ад часу сумных снежаньскіх падзеяў, агульнабеларускім днём малітвы за палітычных вязняў.

Мы заклікаем вас, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, аб’яднацца ў гэты дзень у малітве за тых, хто несправядліва знаходзіцца за кратамі. Няхай кожны, хто мае магчымасць, звернецца да святароў і пастараў з просьбай правесці ў цэрквах малітвы за палітычных вязняў у гэты дзень альбо ў бліжэйшую да гэтага дня нядзелю - 23 студзеня.

З павагай,

Хрысціянскія вернікі Беларусі»

Profile

forion: (Default)
forion

July 2017

M T W T F S S
     12
3456789
10111213141516
17 181920212223
24252627282930
31      

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated 2025-10-03 06:09
Powered by Dreamwidth Studios