forion: (Default)
[personal profile] forion
...а бусел — сэкс-сімвал усёй Беларусі!



  1. Лепшы гук у гісторыі Беларусі. НРМаўскі «Дом культуры» ціха паліць у закуточку. ;)

  2. Усе песьні — на беларускай мове. І без мацюкоў! :)

  3. Калі б «Дзюбелі» не былі ўжо ў «чорным сьпісе», дык пасьля гэтага альбому яны б туды ўсё роўна патрапілі. ;)

  4. І галоўнае: ніколі дагэтуль я так доўга не іржаў з аднае кружэлкі!!! ;)


Рэзюмэ: па дадзеных на 24.10.2004 «TANKI» — гэта бясспрэчны Альбом году.

Канец рэцэнзіі

Сьмеху болей, чым прыгодаў,
Суайчыньнiк — з Новым годам!
Увесь пасмажым ураджай,
Мэйд iн чайна — песьню грай!!!
З Новым годам, родны край!

Паглядзiм кiно пра лазьню,
Нехта ў сьвята, нехта ў «празьнiк»,
«Абрашчэньне» пакiдай,
Поўны куфаль налiвай —
З Новым годам, родны край!

***

Сон я бачыў, i мне не здаецца —
Даруйце мне, людзi, дурное дзяцiнства!
Вельмi прыгожы й гатовы да працы
Я! Пацалаваў Амэрыканца!
Я пацалаваў Амэрыканца!
Я пацалаваў Амэрыканца!

Доўга лячыўся i доўга хварэў,
У дзяучынак посьпеху больш ня меў,
Праслыў ў народзе нянашым засланцам,
Бо я па-ца-ла-ваў Амэрыканца!

***

Я Сёма, я непарушны!
Кiдайце мне сваi вушы!
Пайсьцi б у шпiталь мне падлячыцца —
Але спакой мне толькi сьнiцца!
Cёма - ты здольны!

***

Прадай нам аўтамат, таварыш ЧЭ!
Пасей наш ураджай, таварыш ЧЭ!
Даруй нашы грахi, таварыш ЧЭ!
Дажынкi прыбяры, таварыш ЧЭ!

***

Вельмi цяжка марыць матам - Божанька, даруй!
Усё адно пра нас напiшуць, што ты не малюй.
Усё адно наступiць сонца, усё адно на ўсiх,
Не затушыш i ня спалiш родных i радных.

Беларусь — мая Радзiма, болей не далi,
Я кахаю ўсёй паловай, водарам крывi.
Беларусь — мая Радзiма, лепей не шукай,
Усё зерне ляцiць мiма, нiбы кулi ў гай.
Нiбы кулi ў гай —
Беларусь — мая Радзiма — болей не шукай!!!

***

Шоў я лесам — сустрэу цябе,
Ты гуляла ў хакей (о-е!),
Толькi дошкай «мiн няма»
Памылiўся сапэр. Не раз, а два —
I ЗАСТАЎСЯ АД ЦЯБЕ ТОЛЬКI ГУЗIК

***

У люстэрку бачыў дзіва —
Быццам з Бушам п'ю я піва.
Дастаю я тры кастэты,
Пісталеты і базуку,
Аўтаматы-кулямёты,
Тры зьнішчальнікі празрыстых,
Трошкі танкаў вінтакрылых,
Далі маскалі С-300 —
ДЫ НЕ ПАПАЎ!

***

Запыталi мяне госьцi — а Саша, навошта?
Запытау мяне маёр — чаму сам не памёр?
Чаму не гуляў i не карыстаўся,
Чаму ў дзяцiнстве вадою кiдаўся?

Не хапае пару УЕ!

***

Калісьці ў мінулым я быў вэтэранам,
На сьвята з Сабесу прыйшоў падарунак:
Радыё, кветкі, кансэрвы, бананы
І тэлевізар! (айчынны ласунак)
Уключыў тэлевізар — Рыгорыч зь сябрамі.
Я да радыё-кропкі — а Ён ужо там!
Кансэрвы ня стаў ужо адчыняць...

***

Cьпяваю я не аб чым,
Бо апалiтычны мастак,
Таму што ня граю на гусьлях
I не люблю «просто так».
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

forion: (Default)
forion

July 2017

M T W T F S S
     12
3456789
10111213141516
17 181920212223
24252627282930
31      

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated 2025-07-13 07:22
Powered by Dreamwidth Studios